Пройди тест!
Детский правовой сайт
:: ::

Старшая №1

Каляды – свята вясёлае. Нельга не ўзгадаць пра “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася, што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў,  ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі істотных татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сымбалі дастатку, багацця, бусла – што лічыўся талісманам удачы, ладу) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах Гаспадары ж, каторых яны наведалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае, што наклікаць на сябе няміласць усіх татэмных жывёл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год. З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі збіраліся ў адным месцы, у вялікай хаце ці на вуліцы, дзе разам “прыгаворвалі” дары, палілі вогнішчы, пелі ды танчылі ўскруг іх, каб сваёй бадзёрасцю і ўзнятым настроем дапамагчы светлым сілам атрымаць перамогу над цёмнымі. Такое свята адбылося i   нашай групе. На святкаванне завiталi да нас дзеткi другiх груп.


Сёння ў нашай хаце свята,
І гасцей у нас багата.
Усіх на свята запрашаем
І сардэчна вас вітаем.
З Новым годам і ўсім родам!
Са святачкамі! З Калядачкамі!





Вернуться в раздел Старшая №1